З'явілася новае відэа з нагрудных камер сілавікоў. Вельмі шмат ненарматыўнай лексікі


Ініцыятыва «ByPol» выклала чарговае відэа з нагрудных камер сілавікоў.

На запісы з акцыі пратэсту 23 жніўня чуваць, як АМАПавец кажа да дэманстранта: «Ідзі адсюль, бо пацярпіш, а пасля будзеш дупу сінюю паказваць».

У відэа вельмі шмат ненарматыўнай лексікі.

Гэта ўжо не першае відэа з нагрудных камер сілавікоў, якое распаўсюджвае «ByPol».

ВІДЭА
«Гранаты, гранаты, гранаты». Як сілавікі рыхтуюцца разганяць мірны марш. ВІДЭА
2020.11.28 11:33

«ByPol» – гэта ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў, якія не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку кіраўніком краіны і адкрыта падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую.

AA belsat.eu

Стужка навінаў