З песні слова выкінулі. Расейскі канал адцэнзураваў выступ «Би-2»


Шура Бі-2.
Фота: instagram.com/shurab2band

У запісе канцэрту расейскі тэлеканал «падправіў» песню беларускага музыкі Аляксандра Умана, больш вядомага як Шура Бі-2. Увагу на гэта звярнулі самі музыкі.

Прадзюсарскі праект Шуры Бі-2 «Куртки Кобейна», у якім таксама спяваюць Леанід Агуцін і Manizha, быў запрошаны на ўручэнне прэміі музычнай «Вікторыя».

Музыкі выканалі спеў «Люди на эскалаторах», у якім ёсць такі куплет:

«Если чуть светлей проспекты

И нежней протесты

Юношей в пуловерах

Смейся на таких контекстах

Мастерица весна

Делая фолловеров».

Але ў відэазапісе з канцэрту ад тэлеканалу «Россия-1» згадка пратэстаў была заглушаная.

«Курткі» упершыню сабраліся ўжывую, каб праспяваць «Люди на эскалаторах». Адгадайце, якое слова выразалі на 01:20», – напісаў у Instagram Шура Бі-2, прыклаўшы канцэртны запіс.

Відэа з песняй без слова «пратэсты» таксама ёсць на афіцыйным Youtube-канале «Россия-1».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў