Праваабаронцы: ад пачатку выбараў затрымалі больш за 1100 чалавек


Праваабаронцы «Беларускага Хельсінкскага камітэту» і цэнтру «Вясна» падсумавалі чарговы тыдзень выбарчай кампаніі ў Беларусі. Паводле назіральнікаў, улады надалей ладзяць ціск на грамадства.

Праваабаронцы адзначаюць, што сёлетняя прэзідэнцкая кампанія працягваецца на фоне няспынных рэпрэсіяў, распачатых уладамі ад моманту пачатку выбараў. У турмах знаходзяцца 25 палітвязняў.

Агульная колькасць затрыманняў ад моманту пачатку выбараў склала каля 1140 асобаў. Cума штрафаў затрыманым склала 65 000 рублёў.

Праваабаронцы адзначаюць, што рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе Валерыя Цапкалы мае павярхоўны, фармальны характар і не ўлічвае ўсе акалічнасці справы, а ў выпадку адмовы разгляду скаргі Віктара Бабарыкі суд не ўлічыў важныя абставіны пропуску тэрмінаў і магчымасць іх аднаўлення.

«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць заявы існага кіраўніка дзяржавы і дзяржсакратара Савету бяспекі Андрэя Раўкова пра магчымасць прыцягнення войска дзеля супрадзеяння магчымым пратэстам і дэманстрацыям. Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» расцэньваюць гэта як нічым непрыхаванае нагнятанне атмасферы страху і запалохвання ў грамадстве», – гаворыцца ў аналітычнай справаздачы праваабаронцаў.

Аб’ектыў
Па «палітычных» у СІЗА грукаюцца сем’і
2020.07.26 20:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў