З пачатку года вытворчасць гарэлкі ў Менску знізілася на траціну


[vc_single_image image=”368494″ img_size=”large”]

За першыя сем месяцаў года ў беларускай сталіцы значна знізілася вытворчасць цяжкавікоў, трактароў, аўтобусаў і матацыклаў.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менску.

Агулам прамысловая вытворчасць у Менску ў студзені–ліпені гэтага года знізілася на 16,6 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Вытворчасць гарэлкі знізілася на 31%, грузавых аўтамабіляў – на 59,6% (1972), трактароў – на 39,9% (16,4 тыс.), аўтобусаў – на 59,4% (349), матацыклаў – на 78,6% (310).

З іншага боку, на 26,9% вырасла вытворчасць сыроў (1230 тонаў), і на 34,3% – пральных машынаў (112,4 тыс.).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў