З Гомля ў Маскву зноў могуць паляцець самалёты


Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расеі апублікавала загад аб допуску некаторых авіякампаніяў да міжнародных рэйсаў. Паводле дакументаў, іркуцкая авіякампанія «ИрАэро» атрымала допуск на выкананне рэйсаў з Масквы ў Гомель. Лётаць можна будзе тры разы на тыдзень. Раней «ИрАэро» ў Беларусь не лётала.

У чэрвені летась упершыню за 10 гадоў Гомель аднавіў рэгулярныя авіязносіны з Масквою. Рэйсы ў «Дамадзедава» і назад выконвала расейская авіякампанія «S7 Airlines» («Сібір»). Абодва бакі будавалі планы ды не выключалі, што расейскія лайнеры ў хуткім часе будуць лётаць і штодня. Аднак летась 30 верасня са ўзлётнай паласы ў Гомлі паляцеў апошні «Embraer». Аб прычынах заканчэння палётаў не паведамлялі.

Hавiны
У Беларусі з’явіцца аэрапорт пад лоўкосты. І ён будзе не ў Менску
2019.02.08 06:00

Неўзабаве федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расеі апублікавала загад, паводле якога ўжо іншая авіякампанія – «Red Wings» – атрымала допуск на выкананне рэйсаў з Масквы ў Віцебск і Гомель з частатою палётаў не больш за сем разоў на тыдзень. Але палёты так і не былі выкананыя.

Цяпер Гомель і Маскву звязваюць два штодзённыя цягнікі: № 55 (праз Воршу, 826 км) і № 76 (праз Бранск, 764 км), час у шляху – прыблізна 13-15 гадзінаў. Квіток у сядзячым вагоне каштуе ад 28 еўраў, у плацкарце – ад 33 еўраў, у купэ – ад 68 еўраў, у СВ – ад 140 еўраў.

ГЛ, belsat.eu

Стужка навінаў