«З галавы не сыходзіць 5-гадовы Кірыл», – Зяленскі пра забойства хлопчыка паліцыянтамі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў надзвычайнае здарэнне ў Кіеўскай вобласці,дзе двое п’яных паліцыянтаў застрэлілі маленькага хлопчыка.

«З галавы не сыходзіць 5-гадовы Кірыл. А яшчэ сотні дзяцей, якія загінулі ад куляў дарослых на ўсходзе Украіны. Паводле дадзеных маніторынгу ААН, на 1 чэрвеня гэтага года на Данбасе загінулі 147 маладых украінцаў: 98 хлопчыкаў, 49 дзяўчынак. Пацярпелі 363 дзіцяці», – напісаў у сваім фэйсбуку Зяленскі, які цяпер знаходзіцца ў Бруселі.

31 траўня ў Пераяслава-Хмяльніцкім (Кіеўская вобласць) двое паліцыянтаў у стане моцнага алкагольнага ап’янення пачалі стральбу са зброі па бляшанках побач дзіцячай пляцоўкаю – і трапілі ў 5-гадовага хлопчыка.Дзіця шпіталізавалі. А 3 чэрвеня хлопчык памёр у адным з кіеўскіх шпіталяў.

Патрульныя падазраюцца ў грубым парушэнні грамадскага парадку, учыненым з ужываннем агнястрэльнай зброі групай асобаў і наўмысным забойстве малалетняга дзіцяці, учыненым групаю асобаў. Цяпер паліцыянты знаходзяцца пад вартай.

3 чэрвеня кіраўнік Нацпаліцыі Украіны Сяргей Князеў заявіў, што ў звязку з трагічным інцыдэнтам кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці падаў у адстаўку.

Hавiны
Украінскія паліцыянты застрэлілі 5-гадовага хлопчыка. П’яныя, яны стралялі па бляшанках побач з дзіцячай пляцоўкаю
2019.06.04 13:35

КА belsat.eu

Стужка навінаў