З АНТ звольніўся кіраўнік лукашэнкаўскага пула

Вядоўца праграмы «Антыфэйк» на АНТ Дзмітрый Семчканка напісаў заяву на звальненне паводле ўласнага жадання. Кіраўнік лукашэнкаўскага пула пакуль не каментуе сваё рашэнне, паведамляе выданне «The Villagе».

Дзмітрый Семчанка ўзначальваў пул журналістаў, якія працуюць з Аляксандрам Лукашэнкам. На АНТ ён вёў сваю праграму «Антыфэйк».

За апошні час некалькі журналістаў дзяржаўных СМІ, тэлевядоўцаў заявілі пра свой сыход, сярод іх – Яўген Перлін, Сяргей Казловіч, Вольга Багатырэвіч, Андрэй Макаёнак і іншыя.

Настаўніца з беларускамоўнай гімназіі распавяла, як знікалі галасы за Ціханоўскую

СК belsat.eu

Hавiны