Юнак скраў аўто, каб сустрэць дзяўчыну на вакзале


Прадстаўнікі сталічнай арганізацыі, якая здае аўтамабілі ў арэнду звярнуліся ў міліцыю з заявай пра тое, што ў фірмы быў скрадзены аўтамабіль, паведамляе прэсавая служба ГУУС Менску.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Партызанскага РУУС Менску высветлілі, што машыну скраў 17-гадовы жыхар сталіцы. Падчас затрымання юнак растлумачыў, што скарыстаўся ўліковым запісам свайго сябра для таго, каб арэндаваць аўто, пасля чаго забраў аўтамабіль і паехаў у бок вакзалу сустракаць дзяўчыну.

Падпалкоўнік міліцыі Юрый Арлоўскі растлумачыў, што для таго каб скарыстацца паслугай штохвіліннай арэнды неабходна зарэгістравацца праз мабільнае прыкладанне, пасля чаго можна выкарыстоўваць аўтамабілі ў асабістых мэтах. Але зламыснік скарыстаўся зручным выпадкам, з дапамогай акаўнту знаёмага скраў аўтамабіль. Пасля паездкі малады чалавек пакінуў машыну ў цэнтры гораду, аднак далёка не сышоў – быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Супрацоўнікі органаў унутраных справаў упершыню сутыкнуліся з такім выпадкам, матэрыялы справы вывучаюцца, для вынясення прававой ацэнкі.

Hавiны
Ці ёсць жыццё пасля UBER? Тэстуем менскі каршэрынг
2018.07.31 11:11

СК, belsat.eu

Стужка навінаў