«Ён скардзіўся на галаўныя болі». Адзін з лідараў ByCOVID Ткачоў моцна збіты


Андрэй Ткачоў.
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

Адзін з кіраўнікоў кампаніі ByCOVID, якая дапамагала беларускім лекарам падчас пандэміі каронавіурса, Андрэй Ткачоў быў моцна збіты падчас затрымання 12 жніўня.

Як распавёў Улад, які некаторы час быў з Ткачовым у пятай камеры Жодзінскага ІЧУ, актывіста даставілі туды недзе каля 19:00-20:00.

«Ён быў збіты. На спіне знаходзіліся акрэслены ад дубінак. Вельмі моцныя. Проста скрыжаваннямі. Ён скардзіўся на галаўныя болі. Ён казаў, што ў яго чэрапна-мазгавая траўма. Ён сябе дрэнна адчуваў, але ж трымаўся годна. Двойчы мы выклікалі ў камеру лекара, яго кудысьці забіралі, давалі нейкія лекі, а потым вярталі назад у камеру», – распавёў суразмоўца.

13 жніўня, калі яго выпусцілі са зняволення, Андрэй Ткачоў яшчэ знаходзіўся ў пятай камеры.

Hавiны
Як працуе ініцыятыва ByCovid19? Вялікі фотарэпартаж
2020.04.17 08:00

Агулам у пятай камеры было больш за 30 чалавек, сярод іх – кікбаксёр Кім.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў