«Ён нават прысягу прымаў у шпіталі». Хворы хлопец, якога забралі ў войска, памёр ад раку


Бабуля памерлага жаўнера Таісія Куневіч. Скрын belsat.eu

У вёсцы Трошчыцы пад Карэлічамі памёр 26-гадовы Міхаіл Куневіч. Хлопец памёр ад раку страўніка, які развіўся падчас службы ў войску. Жаўнер праслужыў 11 месяцаў, і камісавалі яго толькі тады, калі хвароба была ўжо невылечная.

«Для чаго такое войска патрэбнае? Ну бачылі ж там усе, што і вагу губляе, што яму кепска, і што ён скардзіўся. Няўжо яны самі не бацькі? Гэтыя камандзіры і сяржанты, лекары. Не касі, не сімулюй. Крыўдна, балюча», – адзначыла ў размове з карэспандэнтам belsat.eu бабуля памерлага Таісія Куневіч.

Паводле яе, сваякі нават не атрымалі дагэтуль з войску ні спачуванняў, ні прабачэнняў.

Hавiны
Да 3000 беларускіх студэнтаў восенню могуць забраць у войска
2019.07.25 20:40

«Уся вёска ў шоку. Такі добры хлопчык. Не піў, працавіты», – распавяла бабуля.

Маці хлопца Вольга Куневіч са спасылкай на мясцовых дактароў кажа, што ў яе сына ўвесь час былі дрэнныя аналізы. Але ў дакументах, падпісаных прадстаўніком ваенкамату Канстанцінам Зарубайкам, яны раптам сталі «ідэальнымі».

ВІДЭА
Ваенны эксперт распавёў, што стане з беларускім войскам пасля закону «аб адтэрміноўках»
2019.07.26 10:01

 

Маці адзначыла, што абласная вайсковая камісія таксама прызнала яе сына ды шэраг іншых прызыўнікоў нягоднымі да вайсковай службы.

«Зарубайка ўсе справы пазабіраў і пайшоў па кабінетах. Усе годныя зрабіліся», – кажа жанчына.

Вольга Куневіч адзначае, што ў войску яе сыну ўвесь час было дрэнна, балеў страўнік так, што нават не мог есці. Ён нават прысягу прымаў у шпіталі. Пры гэтым кіраўніцтва абвінавачвала Міхаіла Куневіча, які памёр так і не адслужыўшы, у спробе ўхіліцца ад службы.

МГ belsat.eu

Аб’ектыў
Камісавалі з войска, каб памёр удома. 26-гадовы жаўнер памёр ад раку праз год пасля прызыву
2019.07.26 21:18
Стужка навінаў