Ярмошына прапанавала адмовіцца ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой


Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што варта адмовіцца ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой і дазволіць людзям галасаваць праз інтэрнэт. Сваё меркаванне яна выказала ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-24».

Напярэдадні выбараў не плануецца змяняць выбарчае заканадаўства і ўводзіць галасаванне па пошце і праз інтэрнэт, адзначыла Ярмошына. Але, калі б у выбарчае заканадаўства ўносіліся змены, яна б прапанавала «не ствараць выбарчыя ўчасткі за мяжой пры пасольствах, а галасаваць менавіта праз інтэрнэт». Па яе словах, зараз увесь свет адыходзіць ад гэтай практыкі, у тым ліку праз «абсалютна надуманы скандал» з расейскім умяшаннем у амерыканскія выбары праз хакерскія атакі.

Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў Беларусі служаць у першую чаргу для інфармавання выбаршчыкаў і ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу, адзначыла Ярмошына.

Hавiны
Лідзія Ярмошына: Змены ў выбарчае заканадаўства будуць пасля зменаў у Канстытуцыю
2019.02.22 14:33

СД belsat.eu

Стужка навінаў