Лідзія Ярмошына: Змены ў выбарчае заканадаўства будуць пасля зменаў у Канстытуцыю


Лідзія Ярмошына так і не агучыла, калі будуць выбары ў Беларусі. Старшыня ЦВК толькі адзначыла, што паводле заканадаўства выбары прэзідэнта і дэпутатаў парламенту павінны адбыцца не пазней за жнівень 2020 году.

Паводле старшыні ЦВК, заканадаўства Беларусі не забараняе сумяшчаць кампаніі выбарчыя. Але даты выбараў будуць агучаныя падчас Канстытуцыйнага паслання Аляксандра Лукашэнкі.

Дата выбараў і новаўвядзенні

Лідзія Ярмошына асцярожна адзначыла, што магчыма, выбары пройдуць позняй восенню і сёлета. Лідзія Ярмошына адзначыла, што калі асабіста выбірала дату, то прызначыла б выбары на 1 снежня.

Шмат Ярмошына казала пра фінансавы бок выбарчай кампаніі і складанасці, якія абмяжоўваюць тэхнічнае аснашчэнне выбараў.

Электронныя выбары – пакуль немагчымыя, бо трэба сумленны, непадкупны тэхнічны персанал. Таму пакуль гэта для Беларусі не актуальна. Адзінае новаўвядзенне, якое запрацуе сёлета – электронныя мапы выбарчых акругаў.

Пра кандыдатаў

Кандыдаты будуць сумныя, калі няма канкурэнцыі. Таму на мясцовых выбарах часта безальтэрнатыўныя акругі, таму кандыдаты не актыўныя. Але там, дзе ёсць барацьба, то сітуацыя іначай выглядае, больш цікава і весела. Кандыдаты сталі ствараць выбарчыя фонды, выкарыстоўваюць выбарчыя тэхналогіі, часцей арганізоўваюць сустрэчы. На жаль мала выкарыстоўваецца радыё. Магчыма, няма візуальнага кантакту. Але і тэлебачанне не ўсе выкарыстоўваюць.

Ці вартаабавязваць выбарнікаў галасаваць

Супраць гэтага, бо прапанова з’яўляецца крокам назад. Нельга прымушаць, бо выбары павінны быць свабоднымі. Крытыка будзе за мяжой і ўнутры краіны. Не разумею, чаму выбары павінны быць альтэрнатыўнымі. Нельга прымушаць да ўдзелу. Мусіць быць прынцып дабравольнасці. А выбарнікі ў нас актыўныя. Але не абыходзіцца без адміністрацыйнага рэсурсу, але гэта выхаванне, а не прымушэнне.

Моладзь і выбары

Эфектыўнай з’яўляецца толькі дэмакратыя, калі кандыдаты працуюць з выбарнікамі, у тым ліку і моладдзю. Трэба выходзіць у інтэрнэт. Бо маладыя выбарцы – у будучым дарослыя выбарнікі. Але эфектыўнага рэцэпту па прыцягненні моладзі на выбары няма. Але працаваць трэба і адмаўляцца ад працы нельга.

Міжнародны досвед

Абязальніцтваў перад ЕЗ мы не маем. Але вядзем супрацу з АБСЕ, кантакты канструктыўныя. Але ў грамадстве існуе меркаванне, што трэба змяняць Канстытуцыю, таму выбарчае заканадаўства пакуль вырашылі не змяняць.

Змена Канстытуцыі

Пытанне пакуль адкладзена, але яно на кантролі ў кіраўніка краіны і наагул саспявае ў палітычнай эліце.

Ярмошына: Палепшым выбарчае заканадаўства пасля выбараў

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары