Японскі імператар зрокся трону


Японскі імператар Акіхіто 30 красавіка добраахвотна пакінуў трон свайму старэйшаму сыну Нарухіто. Гэта першы выпадак за апошнія 200 гадоў, калі імператар Японія зракаецца трону.

Імператары ў Японіі, як і еўрапейскія манархі, не маюць рэальнай улады. У Канстытуцыі роля японскага манарха вызначаецца як сімвал адзінства народу.

Парламент Японіі прыняў у 2017 годзе спецыяльны закон, які дазволіў Акіхіто пакінуць трон. Прычына зрачэння – стан здароўя. Акіхіто ўжо 85 гадоў, ён пакутуе на цяжкія хранічныя хваробы. Ягонаму наследніку Нарухіто 59 гадоў.

Афіцыйная цырымонія зрачэння адбылася сёння раніцай.

Акіхіта стаў імператарам у 1989 годзе. Ягоны бацька Хірахіта, знаходзіўся на троне 62 гады. Пры Хірахіта Японія пацярпела паразу ў Другой сусветнай вайне і прайшла перыяд паспяховай пасляваеннай трансфармацыі, якая цалкам змяніла аблічча японскай дзяржавы і грамадства.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

 

Стужка навінаў