«Яны заніжалі кошт». Лукашэнка распавёў, за што затрымалі гендырэктара БелОМА


Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Мароза генеральным дырэктарам ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава» – кіроўная кампанія холдынгу БелОМА. Ён запатрабаваў ад новага кіраўніка ўжо да канца года дамагчыся добрых вынікаў дзейнасці холдынгу.

Лукашэнка падкрэсліў: «Калі трэба – кажыце, чым дапамагчы. Прыязджайце ў Міністэрства прамысловасці, стаўце ім задачы ад майго імя. Вынік павінен быць. Гэта добрае прадпрыемства, дзе можна працаваць і атрымліваць вынікі».

Цяпер ужо былы кіраўнік БелОМА Вячаслаў Бурскі. Фота – director.by

Таксама Лукашэнка распавёў, за што не так даўно затрымалі генеральнага дырэктара гэтага холдынгу.

«Уся эканоміка – ад продажаў гатовай прадукцыі, ад кошту гэтай прадукцыі. Яны прыніжалі кошт, наколькі я памятаю гэтую крымінальную справу. Там прыніжалі цану на ваш тавар, а розніцу дзялілі паміж спажыўцом у Расеі і частку клалі сабе ў кішэню», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Пра затрыманне гендырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага і ператрусы на прадпрыемстве паведаміў 1 лютага belsat.eu. У БелОМА сітуацыю спачатку не каментавалі. 6 лютага генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманне Бурскага. «Так, затрыманы. Але гэта чалавек, там сям’я, трэба разабрацца», – адзначыў Канюк у каментары TUT.by.

Telegram-канал «Хромой бес» паведамляў, што сілавікі таксама затрымалі дырэктара БелОМА «па камерцыі» Уладзіміра Кіскіна.

Hавiны
Скруцілі ў аэрапорце. Гналі замовы міма заводу: падрабязнасці затрымання кіраўнікоў холдынгу БелОМА
2019.02.05 10:20

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў