25 траўня на тэлеканале ОНТ выйшаў сюжэт, у які трапіла выказванне кіраўніка Беларусі з падзякамі беларусам за 200 000 подпісаў за ягонае вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў сваёй ініцыятыўнай групе, кіраўніку свайго выбарчага штаба Міхаілу Ордзе за арганізацыю працы і беларусам за подпісы.
«Перадайце падзяку людзям ад майго імя за тое што яны падпісаліся за дзейнага прэзідэнта, я ім вельмі ўдзячны. Яны павінны разумець, што галасаваць яны будуць так, як яны захочуць. Яны проста хочуць бачыць мяне як кандыдата ў прэзідэнты, а на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, гэта права кожнага чалавека», – сказаў Лукашэнка.
25 траўня кіраўнік Беларусі паведаміў, што за вылучэнне яго кандыдатам 15 групаў сабралі 200 000 подпісаў. Да рэкорда 2006-га трэба яшчэ 1.7 млн.
Каб стаць кандыдатам у прэзідэнты трэба сабраць 100 000 подпісаў грамадзянаў Беларусі.
ЮВ belsat.eu