Цягам двух дзён два сабакі былі разам на чыгуначных рэйках нягледзячы на смяротную небяспеку.
У сацыяльных сетках зʼявіліся фота і відэа пра двух сабакаў з сяла Цэглаўка ў Закарпацці. Паводле карыстальніка «Facebook» Дзяніса Малафеева, які змясціў аповед, два дні запар кабель ахоўваў сваю сяброўку, якая ляжала параненая на рэйках.
«Некалькі спробаў прыбраць жывёліну з рэйкаў не мелі плёну, бо кабель усяляк абараняў яе ад нас! У пэўны момант я заўважыў цягнік і мне стала не па сабе. Пачуўшы сігнал машыніста, кабель падышоў да сукі, прыціснуўся і лёг побач з ёй. Абедзве жывёліны апусцілі галовыі цягнік праехаў. Рабяты, кабель рабіў так двое содняў запар!», – піша Дзяніс Малафееў.
Паводле інтэрнаўта, валанцёрам удалося забраць сабакаў у прытулак.
МЛ, belsat.eu