Якія ровары самыя папулярныя і ў чым выйграюць раварысты?


Мода на ровары прыйшла да нас не так даўно, літаральна гадоў пяць таму. Хаця дакладней будзе фармулёўка – не так даўно яна аднавілася. А першы ровар з’явіўся ў пачатку ХІХ стагоддзя, называўся «машынай для бегу» і не меў педаляў.

Колькі каштуе сёння стаць уладальнікам ровара? Каталог onliner прапаноўвае самы танны дарослы ровар за Br 1 мільён 395 тысяч. Праўда, мадэль гэтая падыдзе толькі дзеўчынам. Зусім сімвалічна даражэйшая – мужчынская мадэль – каштуе Br 1 мільён 400 тысяч. Дарэчы, карыстальнікі ацанілі першы варыянт на чатыры з паловай зоркі з пяці, а другі – на тры зоркі. Дыяпазон коштаў на ровары вельмі шырокі. За самыя дарагія трэба аддаць больш за Br 120 мільёнаў. Але гледзячы па адсутнасці водгукаў, ровары па сем тысяч долараў у беларусаў попытам не карыстаюцца. Усё ж такі, хоць і змяшчаецца на адным машынным парковачным месцы 20 ровараў, не кожны гатовы змяніць аўта на «два колы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”24575″ img_size=”large”][vc_column_text]Калі верыць статыстыцы, у Менску цяпер каля 430 000 раварыстаў. З кожным сезонам іх колькасць павялічваецца. З’яўляецца ўсё больш тэматычных суполак у сеціве, у цэнтры гораду дзейнічае бясплатная веламайстэрня. Але ж нашу краіну пакуль што складана назваць безбар’ернай мяжой для раварыстаў. Асабліва тое датычыцца правінцыйных гарадоў. Там, калі ты і захочаш змяніць аўтамабіль на ровар, зрабіць табе гэта будзе вельмі складана праз неразвітую інфраструктуру.

Сур’ёзнай праблемай раварысты адзначаюць высокія бардзюры. У Менску для раварыстаў адаптавана каля 60 кіламетраў, а вось у іншых беларускіх гарадах такімі лічбамі, пахваліцца не могуць. Недзе і малююць роварныя дарожкі, але на гэтым справа, часцей за ўсё, спыняецца. Спускі застаюцца высокімі, а большасць жыхароў нават не здагадваецца, пра што сведчыць дадзеная разметка.

Калі вярнуцца да роварнай сталіцы, тут таксама не ўсе вуліцы прыстасаваныя для раварыстаў, але «самымі роварнымі» называюць праспекты Пераможцаў, Незалежнасці і Дзяржынскага, Лагойскі тракт ды вуліцу Прытыцкага.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў