Якімі вы бачыце стасункі з Расеяй? Расейскія «сацыёлагі» тэлефануюць беларусам


Тэлефануюць у Беларусь, прадстаўляюцца сацыёлагамі і распытваюць тутэйшых абанентаў пра іхнае стаўленне да ўнутранай палітыкі ды Расеі.

Як распавёў адзін з апытаных у каментары «Белсату», яму патэлефанавалі на мабільны тэлефон з невядомага нумару, прадставіліся супрацоўнікамі нейкага «Цэнтру даследаванняў грамадскага меркавання» і задалі каля дзесяці пытанняў: пра бачанне далейшых стасункаў Беларусі і РФ, ці падымалася тэма саюзу з РФ на парламенцкіх выбарах і ці магла б паўплываць на стаўленне да кандыдата і г.д.

Hавiны
СМІ: дапрацоўку інтэграцыйных дарожных мапаў курыруе Міхаіл Бабіч
2019.11.23 13:38

Таксама таго, хто тэлефанаваў, цікавіла, на якой мове ішла перадвыбарная агітацыя, як часта рэспандэнт бывае ў Расеі і адкуль бярэ інфармацыю пра яе, адкуль паходзіць і які ягоны век.

Назва даследчага цэнтру, які назвалі нашаму сурызмоўцы, хутчэй за ўсё, некарэктная – інфармацыі пра яе ў сеціве знайсці не атрымалася.

Па нумары, з якога тэлефанавалі нібыта сацыёлагі, ніхто не адказвае.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў