Як змянілася сталіца БНР за 100 гадоў. Сучасныя і гістарычныя фота Менску

Фота

Від на Гасцінны двор Від на вул. Губернатарскую

Да 100-годдзя БНР Belsat.eu сабраў звесткі таго, якой была і як змянілася першая сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзе гудзела жыццё і дзе будавалі нашую незалежнасць.

Навядзіце курсор мышкі на фота!

Саборная Плошча (вуліца Губернатарская)

Саборная плошча была цэнтрам Менску на працягу ўсяго свайго існавання. Плошча Свабоды – менавіта такую назву мела яна на пачатку XX ст. У сярэдзіне XVII ст. у Менску з’явіліся езуіты, дзякуючы якім і паўстаў архітэктурны комплекс на вуліцы Губернатарскай (сёння Леніна).

Езуіцкі комплекс на Саборнай Плошчы

У доме менскага губернатара (на здымку злева) змяшчалася Рада БНР.

Тут 21 лютага 1918 году абвесцілі Першую Устаўную Грамату да народу Беларусі. У свае часы ў гэтым месцы прыпыняліся ўкраінскі гетман Мазепа, кароль Швецыі Карл XII ды Пётр I.

Цяпер тут знаходзіцца Музычны каледж.

Вежа-званіца Кафедральнага калегіума езуітаў(на здымку правей) разам з ратушай лічылася даваенным сімвалам гораду. Яна мела «гданьскі гадзіннік», які цягам 200 гадоў быў галоўным гарадскім хранометрам. У сярэдзіне ХІХ ст. яе ператварылі ў пажарную каланчу і яна праіснавала да 1950-х, тады яе знеслі. Жыхары памятаюць, што пэўны час яна ляжала на зямлі, яе драбілі і «рэзалі нібы батон».

Цяпер на гэтым месцы знаходзяцца амбасады Францыі і Балгарыі.

Сучасны Сабор Найсвяцейшай Панны Марыі перабудаваны на пачатку 1990-х, раней меў назву Марыінскі і існаваў на гэтым месцы ад пачатку 18 ст.

Зыбіцкая 1910-х

Арка на вуліцы Леніна. Тут пачыналася знакамітая Юр’еўская

Там дзе цяпер стаіць Палац Рэспублікі, раней знаходзілася вуліца Юр’еўская, яна праходзіла паралельна сучаснай Інтарнацыянальнай. У доме № 17 была адна з самых модных ды шумных устаноў – рэстаран-клуб «Акварыум». Яна карысталася попытам у менскага «шляхецтва». Тут праходзілі «закрытыя» вечарыны і выступалі шмат замежных спевакоў.

Зараз тут знаходзіцца паркоўка Velcom

Разыначкай «Акварыўму» быў амерыканскі электрабіяскоп, дзе за 20 капеек прапаноўвалі паглядзець на парнаграфічныя малюнкі.

Электратэатр «Эден»

Адзін з першых кінатэатраў Менску. Дакладней – электратэатраў, бо з пачатку ён паказваў дэпазітывы. Усяго ў горадзе ў той час было 4 «кінатэатра», але «Эден» лічыўся самым «наварочаным», бо меў абсталяванне з ЗША.

Цяпер на яго месцы знаходзіцца Універсам «Цэнтральны»

Электратэатр «Эден» быў на месцы «Цэнтральнага»

Польскі Банк замест КДБ

Таварыства ўзаемнага крэдыту ў будынку, які ўсе называлі «Польскі банк» – гэта быў ледзь не адзіны будынак у Менску ў стылю мадэрн. Такія ж былі папулярны ў Варшаве ды Піцеры.

Від на вуліцу Захар’еўскую (сучасны пр. Незалежнасці)

Цяпер тут знаходзіцца КДБ.

Ваколіцы Купалаўскага тэатру

Гэтак да 1919 г. называлася сучасная вуліца Энгельса. На здымку па правы бок бачны кавалак тэатру імя Янкі Купалы, будынак стаіць на гэтым месцы з 1890 г. У 1917 г. там праходзіў Першы Усебеларускі з’езд, які быў разагнаны бальшавікамі.

 

Від на вуліцу Петрапаўлаўскую

Злева бачны будынак Менскага дваранскага сходу, на тым месцы таксама знаходзілася тэатральны зала, але яна была значна менш па памеры.

Дваранскі сход быў цэнтрам свецкага жыцця гораду ў XIX стагоддзі. Ён выконваў ролю сучаснага забаўляльнага цэнтру – з рэстаранам, танцавальнай залай і гульнявым сектарам, дзе быў стол для картачных гульняў. Магчыма, дзякуючы апошняму за ім замацавалася назва «казіно», але самой рулеткі там ніколі не было.

Правей пры ўваходзе ў сквер знаходзілася капліца Святога князя Аляксандра Неўскага. Сваю назву – Аляксандраўскі – сквер атрымаў менавіта з-за назвы капліцы. Яна праіснавала да 1930-х, у савецкі перыяд тут знаходзіўся шапік, а пасля яе проста зруйнавалі.

Гасцінны двор

Гэта адзін з нешматлікіх захаваўшыся будынкаў у Менску. Тут на пачатку XIX ст. знаходзілася Купецкі сход, а ў 1914 г выступаў той самы Маякоўскі.

Зараз тут знаходзіцца бар «Svobody, 4» ды амбасада Грузіі

Від на Гасцінны двор

Від на вул. Губернатарскую

Нямецкія жаўнеры на в.Губернатарскай (сучасная в. Леніна)

Па правы бок, будынак гатэлю «Еўропа», адкуль у лютым 1918 году беларусы выціснулі бальшавікоў і ўзялі пад варту камутатарную станцыю.

Акруговы суд і польскі клуб «Ognisko»

Былы корпус мужчынскага базыльянскага манастыра, 100 год таму там знаходзіўся акруговы суд. Будынак амаль цалкам захаваўся.

 

Від на будынак Акруговага суду

Правее, на месцы Акадэміі музыкі мясціўся Дом Ляхоўскіх. У ім знаходзіўся Польскі клуб Ognisko («Іскра»). Там часам праходзілі мастацкія выставы.

Дзяржаўны банк на Карла Маркса

Від на вуліцу Падгорную

Раней сучасная Карла Маркса называлася Падгорная. У будынку №12 знаходзілася Менскае Аддзяленне Дзяржаўнага банку. Будынак захаваўся да нашых дзён, там знаходзіцца Нацыянальны Гістарычны музей (той што з пушкай).

Выгляд унутранага двара аднаго з жылых кварталаў Менска
Казанскі сабор у Менску

Сабор месціўся на сучаснай Плошчы Мяснікова

Від роварнага трэку ў Менску

Роварны трэк быў пабудаваны падчас праўлення графа Чапскага. Ён знаходзіўся на месцы стадыёну «Юнацтва» у Парку імя М. Горкага

Від на Менск у раёне Саборнай плошчы

Тэкст: Васіль Русецкі, belsat.eu

Сучасныя фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Гістарычныя здымкі з «Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў»

See also
Comments