Як выглядае датэрміновае галасаванне ў Беларусі


Участак для галасавання №28, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Пачынаючы з 12 лютага ў Беларусі можна датэрмінова прагаласаваць на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фатограф belsat.eu аб’ехаў выбарчыя ўчасткі Менску, каб паглядзець, як праходзіць датэрміновага галасаванне.

10.15. У ДК МАЗ знаходзіцца выбарчыя ўчасткі №46 і №47.

ДК МАЗ, участкі для галасавання №46 і №47, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Участкі працуюць толькі 15 хвілін, а ў урне ўжо куча бюлетэняў. І вось чаму:

Канцэрт для ветэранаў завода ў ДК МАЗ, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

У гэты час праходзіць канцэрт мясцовай самадзейнасці. У зале 600 чалавек, вольных месцаў у зале няма.

Выбарчыя ўчасткі №46 і №47, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

11.10. Участак для галасавання № 28 знаходзіцца ў ДК Менскага трактарнага завода.

Месца для назіральнікаў – у куце на лаве.

Месца для назіральнікаў – у куце на лаве. 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Затое звярніце ўвагу як упрыгожаны кут!

Участак для галасавання №28, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Усё вытрымана ў традыцыйных колерах. За ўвесь час знаходжання нашага карэспандэнта ніхто не прыйшоў.

Выбарчы ўчастак для галасавання №28, 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Так выглядае стэнд, які стаіць ля адміністрацыі Фрунзенскага раёну. Жывога месца няма.

Стэнд, які стаіць ля адміністрацыі Фрунзенскага раёна. 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

12.40. Участак для галасавання №39 знаходзіцца ў адным з карпусоў БНТУ.

Старшыня камісіі сустракае ветліва: «Зараз ідуць заняткі і студэнтаў не багата, а вось да вас са «Звязды» прыходзілі – быў аншлаг».

Участак для галасавання №39

13.30. Участак для галасавання №37, 11 корпус БНТУ. Стаяць калонкі, грае немудрагелісты матыў: «Ён бы падышоў, я бы адвярнулася».

За пяць хвілін прайшло ажно дзесяць чалавек. Старшыня гэта патлумачыў так: «Студэнты ў нядзелю хочуць паехаць у Сілічы катацца, таму ідуць галасаваць загадзя».

Участак для галасавання №37, 11 корпус БНТУ

Студэнт пятага курсу на ўмовах ананімнасці распавёў што такая практыка кожныя выбары. Ён да апошняга хацеў не прымаць удзел у датэрміновым галасаванні, але сёння іх групу наведала адміністрацыя:

«Вядуць спісы, вы разумееце… а я жыву ў інтэрнаце».

 

Старшыня камісіі ўносіць скрыню перад абедзеным перапынкам. 14 лютага 2018 года. Ірына Арахоўская / Белсат

16.00. Участак №36 знаходзіцца ў інтэрнаце БНТУ. У студэнтаў скончыліся пары, таму людзей тут шмат. За 15 хвілін працы ўчастка прайшло ажно 20 чалавек! Камендант падводзіць хлопцаў да дзвярэй участка, сябра камісіі запытвае нумар пакоя. Назіральніца ў гэты час назірае за сваім тэлефонам.

Участак № 36

Дзяўчыны падыходзяць да стэнда кандыдатаў: «Вось гэта жанчына беспартыйная, я буду за яе галасаваць»

Студэнт вайсковай кафедры распавёў нашаму карэспандэнту, што ім абяцалі выходны ў пятніцу:

«Шмат каму прапаноўвалі ў пятніцу выходны, але наша група адмовілася. А прыйшоў я галасаваць, бо мяне не будзе ў горадзе ў нядзелю».

Участак №34

Другі хлопчык пацвердзіў, што выходны ў пятніцу будзе:

«Да нас прыходзіла камендант, прасілі ў ВНУ. Усё прагаласавалі, у пятніцу тут ужо нікога не будзе».

Сябра камісіі дорыць дзіцёнку цукерку. Участак для галасавання № 59

Ірына Арахоўская, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары