Як берасцейцы прымушаюць улады рамантаваць дарогі. Фотафакт


Паўмесяцы таму мы распавялі пра кампанію, якую ў Берасці распачала ініцыятыва «За свой горад», а сёння ўжо можна пабачыць першыя вынікі.

Вялікія і малыя ямы на дарозе каля пачатковай школы
Левы здымак: Так выглядала дарога каля пачтковай школы раней. Правы здымак: Так выглядае дарога пасля звароту арганізацыі «За свой горад» і сюжэту на Белсаце.
Левы здымак: Пад’езд да фізкультурна-аздараўленчага комплексу месяц таму. Правы здымак: Так выглядае дарога пасля звароту арганізацыі «За свой горад» і сюжэту на Белсаце.

Нагадаем, група берасцейцаў, аб’яднаная ў суполку пад назваю «За свой горад», праз свае старонкі ў сацыяльных сетках абвесціла кампанію #ямыбреста.

Людзі збіраюць ад жыхароў горада скаргі і накіроўваюць у розныя інстанцыі: ад выканкаму да ДАІ.

І гэта спрацавала: дарожныя службы пачалі засыпаць ямы ў месцах, якія ўказалі ў сваіх зваротах берасцейцы.

АС belsat.eu

Стужка навінаў