Як беларуская мова прынесла рэальныя грошы (Відэа)


Мянчук Андрэй Макаёнак зарабіў на ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка» 20 тыс. грыўняў. Адзін з жартаў хлопца быў з выкарыстаннем беларускай мовы.

25-гадовы Андрэй выступаў у Кіеве з беларускай вышыстужкай на запясці, згадваў у сваім выступленні пра Беларусь ды прыгарадныя электрычкі «да Аляхновіч».

Апошні жарт, які прынёс маладзёну 20 тыс. грыўняў (гэта каля $ 770), Андрэй выканаў, выкарыстаўшы беларускую мову. «Мне здаецца, у нас, у беларусаў, самая мілая, самая пяшчотная на свеце мова», – адзначыў пры гэтым хлопец.

Нядаўна на ўкраінскім «X-фактары» ў цішотках з Пагоняй выступілі беларускі музыка Пётр Клюеў і гурт «Амплітуда смеласці» (у складзе якога выступілі ўдзельнікі «Trubetskoy» Руслан Уладыка і Аляксандр Старажук, а таксама басіст Сяргей Адамовіч).

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў