«Я веру Пуціну – ён ваенны чалавек»: у беларусаў спыталі, чый Крым


Тысяча семсот семдзесят два дні Крым знаходзіцца пад акупацыяй Расеі, калі першым днём лічыць падпісанне «дамовы» аб яго ўваходжанні ў склад РФ. «Белсат» запытаўся ў жыхароў Беларусі, верагоднасць паглынання якой усё часцей абмяркоўваюць у СМІ, чый жа Крым? Глядзіце відэа-апытанне.

Чый Крым? (Апытанка)

Чей Крым? «Белсат» спросил на улицах Минска.Напишите Ваш ответ в комментариях.

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Piątek, 18 stycznia 2019

«Адназначна, Украіна! Гэта была абсалютна нелегальна забраная зямля».

«Для мяне гэта – Расейская Федэрацыя. Таму што я нарадзілася ў 52-м годзе, калі яшчэ не так даўно Крым перадалі».

«Гэтае пытанне было зададзена Пуціну. Пуцін адказаў, што была згода, ніякага гвалту не было. Я веру Пуціну –ён ваенны чалавек і адказвае за ўсё».

«Гэта Украіна – так склалася гістарычна. Вядома, там змяшанае насельніцтва, але ўсё ж… Цяперашнія спрэчкі вакол Украіны – гэта чыста палітычныя спрэчкі. Гэта не з-за таго, што там пераважае рускае насельніцтва. Я лічу, што Крым трэба вярнуць Украіне».

«Гэта гістарычна расейская тэрыторыя. Узялі і перакінулі, як мех бульбы. Я сама гісторык і ведаю, што Крым з самага нараджэння толькі Расеі належыць».

«Крым акупавалі зялёныя чалавечкі. Крым – гэта Украіна, адназначна».

Больш меркаванняў глядзіце ў відэа вышэй.

Чытайце па тэме:

ВИДЕО
От инсульта до аннексии. Топ-5 «вбросов» о Беларуси, которые распространяют российские СМИ
2018.09.05 15:31
Стужка навінаў