«Wargaming» выдзеліць $ 10 млн на вайну з каронавірусам у Кітаі


«Wargaming» ахвяруе 10 мільёнаў далараў на барацьбу з каронавірусам у Кітаі, піша dev.by. Дапамога будзе аказаная праз кампанію «360 Group».

«Эпідэмічная сітуацыя цяжкая і тэрмінова неабходная дапамога. «360 Group» была абраная ў якасці партнёра, бо мы эфектыўна супрацоўнічаем з імі на кітайскім рынку», – пракаментаваў сваё рашэнне кіраўнік «Wargaming» Віктар Кіслы.

«Wargaming» ужо шукае буйных вытворцаў медычнага абсталявання па ўсім свеце, а таксама пастаўшчыкоў масак, пальчатак, сродкаў дэзынфекцыі, ахоўнага адзення, акуляраў. Мытным дэклараваннем, праверкай якасці і распаўсюджваннем медабсталявання будзе займацца «360 Group».

Hавiны
Мінздароўя: штодня ў Беларусі выпускаецца 100 000 масак
2020.01.31 17:36

30 студзеня Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала распаўсюджванне новага тыпу коронавірусу медычнай надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў