Выведка ЗША: Каронавірус не зрабілі ў лабараторыі, а версія «няштатнай» сітуацыі ва Ўу-хані правяраецца


Выведка ЗША падтрымала пазіцыю навукоўцаў, якія ўжо даўно прыйшлі да высновы, што новы каронавірус не з’яўляецца генетычна мадыфікаваным, паведамляе Офіс Дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША (Office of the Director of National Intelligence).

30 красавіка Офіс Дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША апублікаваў заяву, у якой гаворыцца пра афіцыйную падтрымку «шырокага навуковага кансэнсусу» аб тым, што SARS-CoV-2 не зʼяўляецца штучным або генетычна мадыфікаваным каронавірусам.

«Нацыянальная выведка працягне старанна правяраць інфармацыю і дадзеныя выведкі, каб высветліць, ці пачалася ўспышка ў выніку кантакту з інфікаванымі жывёлінамі, ці гэта адбылося ў выніку няштатнай сітуацыі ў лабараторыі ва Ухані», – гаворыцца ў заяве.

Раней паведамлялася, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа даручыла спецслужбам праверыць інфармацыю пра магчымае ўтойванне фактаў пра распаўсюджванне каронавіруса з боку Кітая ці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Hавiны
Ліквідацыя пенсіянераў, хвалі 5G і шпіёнская аперацыя. Усе тэорыі змовы пра каронавірус
2020.04.14 13:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў