Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» адмовіўся ад прэтэнзіяў да Марыны Золатавай


19 лютага 2019 суд Заводскага раёна Менску ў будынку суда Маскоўскага раёну працягне судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара ТАА “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Марыны Золатавай. Паседжанне будзе праходзіць ужо ў адчыненым рэжыме.

Падчас разбіральніцтва 18 лютага, суд працягнуў даследаваць пісьмовыя матэрыялы крымінальнай справы, а таксама заслухаў тлумачэнні прадстаўнікоў грамадзянскіх пазоўнікаў. У прыватнасці, судом задаволеная заява на адмову ад патрабаванняў выдавецкага дома «Беларусь сегодня» ў частцы спагнання маёмаснай шкоды. Спынена ў сувязі з гэтым далейшы ўдзел у судовым разглядзе прадстаўніка выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Шпілеўскага А.М. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

19 февраля 2019 в 10.00 суд Заводского района г. Минска в здании суда Московского района г.Минска (г.Минск, пр-т Газеты …

Publiée par Юлия Ляскова sur Lundi 18 février 2019

Далей судом у зачыненым разглядзе на падставе часткі 5 артыкула 287 КПК Рэспублікі Беларусь былі даследаваны матэрыялы крымінальнай справы, якія змяшчаюць асабістую перапіску удзельнікаў судовага разбору.

Справа Золатавай: следчыя ўвайшлі ў «Telegram» журналіста, каб пачытаць унутраную перапіску Tut.by

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары