Справа Золатавай: следчыя ўвайшлі ў «Telegram» журналіста, каб пачытаць унутраную перапіску Tut.by


18 лютага пачаўся пяты дзень працэсу над Марынай Золатавай. У судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы гэтак званай справы БелТА, паведамляе baj.by.

Аб’ектыў
Справа БелТА. Рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву спаткалі ў зале суда апладысментамі
2019.02.12 20:55

«У 41-45 тамах крымінальнай справы былі вывучаныя пратаколы аглядаў жорсткіх дыскаў камп’ютараў і тэлефонаў, канфіскаваных падчас ператрусаў у журналістаў Tut.by. На дысках – перапіска журналістаў у «Skype» і гісторыя наведвання сайтаў», – піша Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Паводле БАЖ, у матэрыялах справы ёсць інфармацыя пра падключэнне следчых да ўліковага запісу журналіста Tut.by Дзмітрыя Бобрыка ў «Telegramʼе». Унутраную перапіску журналістаў Tut.by яны чыталі і пасля вобшукаў, якія адбыліся ў офісе інтэрнэт-выдання, адзначае БАЖ.

Летась журналіст Tut.by Дзмітрый Бобрык паведаміў у «Facebook’у» пра пагрозы ды шантаж падчас допыту ў Следчым камітэце.

«Узламаць «Telegram» вельмі цяжка. Я думаю, што ў СК няма такіх рэсурсаў. Хутчэй за ўсё яны зайшлі ў дэсктопную версію «Telegram’у» пасля падключэння канфіскаванай тэхнікі», – тлумачыць Кірыл Смяглікаў, журналіст «Белсату», вядоўца праграмы «Dэвайс».

Абноўлена
Рэдактар ​​Realt.by заявіў пра ціск следчых і фальсіфікацыю паказанняў супраць Марыны Золатавай
2019.02.14 11:50

Марыну Золатаву вінавацяць у тым, што з 3 студзеня 2017 года да 23 ліпеня 2018 года яна «наўмысна, з асабістай зацікаўленасці» не выконвала сваіх службовых абавязкаў. Галоўная рэдактарка, паводле дзяржабвінаваўцы, не перашкодзіла «неправамернаму выкарыстанню логіна і пароля» да платнай падпіскі БелТА, што рабілі супрацоўнікі рэдакцыі Уласік, Панцялеева, Ермачонак, Бобрык, Бабаед, Калтыгіна ды інш. Логіны і паролі, як сцвярджаецца, належалі выданням «Рэспубліка», «СБ-Беларусь сегодня» i ЗАТ «БелКП -Пресс». Золатава свёй віны не прызнала: «Я лічу, што ў маіх дзеяннях няма складу злачынства».

Hавiны
«Дно бяздоннае». Як сацыяльныя сеткі рэагуюць на суд над Марынаю Золатавай
2019.02.13 12:06

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў