Выбары ва Украіне: «Слуга народу» набірае больш за 42 %


Уладзімір Зяленскі на выбарчым участку.
Фота: Ганна Лысун, belsat.eu

На парламенцкіх выбарах ва Украіне партыя дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» набірае 42,35 % галасоў. Пра гэта сведчаць звесткі ўкраінскага ЦВК пасля апрацавання 46,22 % выбарцаў.

На другім месцы прарасейская «Апазіцыйная платформа – За жыццё». У яе 12,8 %.

Бар’ер у 5 % для праходу ў Вярхоўную Раду таксама пераадолелі «Еўрапейская салідарнасць» былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі (8,7 %), партыя «Бацькаўшчына» былой прэм’еркі Юліі Цімашэнка (8,05 %) і партыя «Голас» музыкі Святаслава Вакарчука (6,43 %).

Hавiны
Зяленскі расказаў, хто можа стаць новым прэм’ерам Украіны
2019.07.21 14:25

«Слуга народу» таксама перамагае практычна ва ўсіх вобласцях Украіны, за выключэннем Данецкай і Луганскай вобласцяў, дзе першае месца ў «Апазіцыйнай платформе – За жыццё», і Львоўскай, дзе лідарам стаў «Голас» Вакарчука.

За мяжой першае месца заваявала «Еўрапейская салідарнасць», на другім месцы «Слуга народу», а на трэцім – «Голас».

Разам з тым выбары ва Украіне праходзяць па змяшанай паралельнай прапарцыйна-мажарытарнай сістэме. Толькі 225 дэпутатаў будуць абраныя ад партый, якія перасягнулі выбарчы бар’ер у 5 %, а 119 – у акругах сярод тых, хто атрымаў больш за ўсё галасоў у кожнай з іх.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў