Зяленскі расказаў, хто можа стаць новым прэм’ерам Украіны


Уладзімір Зяленскі на выбарчым участку. Фота Ганна Лысун, belsat.eu

Наступным прэм’ер-міністрам Украіны мусіць быць прафесійны эканаміст, які не мае палітычнага мінулага. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 21 ліпеня на выбарчым участку ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

Прэзідэнт падкрэсліў, што наступны кіраўнік ураду мусіць быць абсалютна незалежным чалавекам, які раней не быў «ні прэм’ер-міністрам, ні спікерам, ні кіраўніком любой фракцыі».

Паводле яго, зараз «з некаторымі людзьмі» праводзяцца кансультацыі адносна кандыдатуры будучага прэм’ера.

Hавiны
Ва Украіне абіраюць новую Вярхоўную Раду. У лідарах – партыя Зяленскага
2019.07.21 09:08

Нагадаем, што 21 ліпеня ва Украіне праходзяць галасаванне на датэрміновых выбарах дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Выбары праходзяць па змяшанай паралельнай прапарцыйна-мажарытарнай сістэме.

225 дэпутатаў будуць абраныя ад партый, якія перасягнулі выбарчы бар’ер у 5 %, а 119 – у акругах сярод тых, хто атрымаў больш за ўсё галасоў у кожнай з іх.

У агульнадзяржаўнай акрузе ў склад Вярхоўнай Рады могуць прайсці пяць партыяў. Пры гэтым партыя дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Слуга народу» можа набраць 44,4 % выбарцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў