Падарункі для выбарцаў на гэтым участку сталі ўжо традыцыйнымі падчас усіх выбарчых кампаніяў.
Участак для галасавання №687 Партызанскай выбарчай акругі № 110 знакаміты тым, што выбарцы тут традыцыйна атрымліваюць прадукцыю ад прадпрыемства «Крыніца».
Чалавек галасуе, яму даюць спецыяльную картку, а на выхадзе бясплатна ўручаюць пакет з чатырма пакетамі кісялю, пакетам жэле, паўтаралітровай бутэлькай напою і дзвюма паўлітровымі бляшанкамі піва.
«Гэта атрымліваецца хабар», – усміхаецца мужчына журналісту БелаПАН. Пры гэтым ён лічыць такі «падарунак» «нармальным».
Старшыня выбарчай камісіі № 687 Ігар Лагойка на камеру адмаўляў факт раздачы «падарункаў», але ў нефармальнай гутарцы прызнаўся, што на ўчастку праходзіць дэгустацыя прадукцыі піваварнага прадпрыемства. Ігар Лагойка – намеснік генеральнага дырэктара «Крыніцы» па ідэалагічнай працы і персанале.
ДР belsat.eu паводле nv-online.info, belapan.by