Каралева Лізавета II абвясціла, што хутка прыме закон аб рэферэндуме па выхадзе краіны з ЕЗ.
Падчас сваёй прамовы ў брытанскім парламенце 27 траўня каралева паведаміла, што галасаванне па гэтым пытанні мае адбыцца да канца 2017 г.
«Мой урад правядзе новыя перамовы аб адносінах Злучанага Каралеўства і Еўрапейскага звязу», – цытуе каралеву «Deutsche Welle».
На гэтым тыдні брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран мае намер наведаць шэраг еўрапейскіх краінаў дзеля абмеркавання рэформаў у ЕЗ. У прыватнасці, гэтай тэме будуць прысвечаныя перамовы ў Берліне, Парыжы ды Варшаве. Кэмэран мае намер правесці кансультацыі з урадамі ўсіх краінаў Еўразвязу да чэрвеньскага саміту ЕЗ.
ЮВ, паводле dw.de