Вялікая Брытанія афіцыйна выйшла з ЕЗ


З 1 лютага Вялікая Брытанія афіцыйна не з’яўляецца сябрам Еўразвязу. Працэс Brexit цягнуўся 3,5 гады.

У ноч выхаду з ЕЗ сотні прыхільнікаў Brexit сабраліся ў цэнтры Лондану. Яны выйшлі да будынку парламенту з нацыянальнымі сцягамі і плакатамі «Мы захацелі – мы зрабілі», «Дэмакратыя каштоўна», «Дзякуй богу, нарэшце вольныя», паведамляе Бі-Бі-Сі.

Прыхільнікі Brexit у цэнтры Лондана.
Фота: SIMON DAWSON / Reuters / Forum
Прыхільнікі Brexit у цэнтры Лондана. Фота HENRY NICHOLLS / Reuters / Forum
Святкаванне Brexit у цэнтры Лондана.
Фота: 495873707, License: Rights-managed, Restrictions: , Model Release: no, Credit line: Han Yanstephenchung / Zuma Press / Forum

У чэрвені 2016 года ў Вялікай Брытаніі адбыўся рэферэндум, на якім 51,9% выбарнікаў прагаласавалі за выхад краіны з ЕЗ. У сакавіку 2017 года Лондан накіраваў у Брусэль афіцыйнае паведамленне пра намер выйсці з ЕЗ. Доўгія перамовы аб умовах Brexit выклікалі палітычны крызіс у Брытаніі і адстаўку ўраду Тэрысы Мэй. Тэрміны выхаду з ЕЗ некалькі разоў адкладаліся. Ухваліць Brexit брытанскі парламент здолеў толькі праз 3,5 гады пасля рэферэндуму.

Прадстаўнікі Лондану ўчора выйшлі з Еўрапейскай камісіі, Рады Еўразвязу і Еўрапейскага парламенту. Да канца года Брытанія застаецца ў адзіным рынку, але правілы яго працы вызначаць ужо не здолее. Што будзе далей, пастановіць новае пагадненне з Бруселем. На перамовы і падпісанне Лондан мае ўсяго 9 месяцаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў