Чаго чакаць ад брэкзіту? Распавядаюць лонданскія беларусы


Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу.

Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Беларуская дыктоўка на Міжнародны дзень роднай мовы ў Варшаве

Для нашых наступных герояў беларуская мова не родная. Тым не менш Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ўва ўсім свеце, яны ўшанавалі напісаннем беларускай дыктоўкі. Яе традыцыйна арганізоўвае кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

Украінец Аляксандр Вілкаў пастаянна жыве ў польскай сталіцы, ён студэнт беларускай філалогіі, а вось чэх А́дам Фалбр прыехаў на дыктоўку адмыслова з Прагі. Пра іхны шлях да беларускай мовы і бачанне Беларусі – у рэпартажы Вольгі Жарнасек.

Што такое «свая мова?»

Захаваць ад забыцця беларускія гаворкі Падляшша. Гэта прынцып, якім кіруюцца Галіна і Ян Максімюкі.

Хоць яны і пастаянна жывуць у чэшскай Празе, актыўна папулярызуюць дыялекты з роднай Беласточчыны. З сям’ёй Максімюкоў мы сустрэліся ў Беластоку пры нагодзе прэзентацыі кніжкі спадарыні Галіны «Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)». Напісанай, вядома, на роднай мове аўтаркі.