«Вы збіраецеся дамаўляцца з забойцамі?» Украінцы супраць ідэі Зяленскага аб рэферэндуме


Юлія Кірылава пікетуе пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны, Кіеў, 2019/05/22. Фота – belsat.eu

Другі дзень Юлія Кірылава выходзіць з адзіночным пікетам пад Адміністрацыю Прэзідэнта Украіны. Удава ўкраінскага ваяра прынесла плакат з простым тэкстам: «Вы збіраецеся дамаўляцца з забойцамі?».

Як гаворыць надпіс на плакаце, мужа Юліі забілі 11 жніўня 2014 года – падчас артылерыйскага абстрэлу з тэрыторыі Расеі. Пікет жанчыны – адзіночная акцыя пратэсту супраць выказвання кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Богдана пра імавернасць вынясення на ўсенародны рэферэндум пытання «мірных дамоўленасцяў з Расеяй» (эфір 112 каналу, 21 мая).

«Усё ж такі павінны не палітыкі толькі гаварыць, але народ. Мы разглядаем вынясенне на ўсенародны рэферэндум пытання па дасягненні мірных дамоўленасцяў з Расеяй, каб не толькі дэпутаты прагаласавалі і не толькі прэзідэнт прымаў рашэнне – каб народ Украіны прыняў гэтае рашэнне», – заявіў Богдан.

Юлія Кірылава пікетуе пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны, Кіеў, 2019/05/22. Фота – belsat.eu

Сёння акцыя на Банкавай пашырылася, родныя прынеслі партрэты загінулых у вайне з Расеяй.

Акцыя пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны, Кіеў, 2019/05/23. Фота – Міхайла Лебедзь

Закона аб рэферэндуме ва Украіне – няма

Першай на заяву Андрэя Богдана адрэагавала група дэпутатаў з міжфракцыйнага аб’яднання «ЕўраАптымісты».

«Мы ўпэўненыя, што любыя рэферэндумы, асабліва калі няма закона аб рэферэндуме, што датычыць міру з краінай агрэсарам, якая анексавала частку тэрыторый і падтрымлівае вайну ў Данбасе, якая штодня забівае і трымае ў закладніках нашых грамадзянаў – гэта перадумова да страты суверэнітэту Украіны», – пішуць еўрааптымісты на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook’у.

Заява МФО «ЄвроОптимісти» щодо заяв очільника Адміністрації Президента Андрія Богдана про можливість мирних…

Opublikowany przez ЄвроОптимісти Środa, 22 maja 2019

Сярод падпісантаў – дэпутаты «новай хвалі» Мустафа Наем, Сяргей Лешчанка і іншыя.

Закона аб рэферэндуме ў Украіне пакуль няма, ён страціў сілу ў 2012 годзе і паўторна прызнаны неканстытуцыйным у 2018 з падачы 57 дэпутатаў. Гэты факт пацвярджаецца на сайце Вярхоўнай Рады Украіны (ВРУ).

Пытанні «міру і вайны»

Першы пункт перадвыбарнай праграмы Уладзіміра Зяленскага гучыць так – «народаўладдзе праз рэферэндумы». Менавіта гэтая форма наўпроставай дэмакратыі, паводле задумкі новага прэзідэнта і яго каманды, праз голас народа «будзе фармаваць асноўныя задачы для ўлады». А адбывацца гэта павінна «з максімальным выкарыстаннем найноўшых тэхналогіяў».

«Хачу нагадаць, што менавіта воля народа, выяўленая на рэферэндуме 1 снежня 1991 года – нарадзіла Украіну як дзяржаву. З тых часоў у нас не было рэферэндумаў, на якіх народ вырашаў бы нешта. Мой першы законапраект «Аб народапраўстве», – гаворыцца ў праграме на сайце Зе-каманды.

 

Напрыклад, на Усеўкраінскі рэферэндум 2000 года вынеслі 4 пытанні: аб абмежаванні дэпутацкай недатыкальнасці, усталяванні дадатковых падставаў для роспуску прэзідэнтам ВР, аб памяншэнні колькасці нардэпаў з 450 да 300, пра фармаванне двухпалатнага парламента. На ўсе пастаўленыя пытанні выбарнікі адказалі сцвярджальна, але змены ў заканадаўства так і не з’явіліся.

З кансультацыйных – мясцовы рэферэндум 1994 гады ў Данецкай і Луганскай вобласцях. Ён праходзіў адначасова з выбарамі ў Раду. І на яго таксама вынеслі 4 пытанні – аб федэралізацыі і аб інтэграцыі ў СНД, аб мове – рускай як другой дзяржаўнай і статусе рускай нароўні з украінскай на Данеччыне і Луганшчыне. На ўсе пытанні выбарнікі далі станоўчыя адказы.

Зараз жа Адміністрацыя Прэзідэнта на рэферэндум прапануе выносіць пытанні «міру і вайны».

«Зразумела, што ўсе прагаласуюць «за мір», не ўдаючыся асабліва ў дэталі. Што і з’яўляецца галоўнай мэтай Крамля. Астатняе для іх – справа тэхнікі», – заявіў віцэ-прэмʼер Вячаслаў Кірыленка ў сваім Тўітэры.

А «народ будзе вырашаць»?

«Калі перавесці на простую мову словы Андрэя Богдана «народ будзе вырашаць», я б сказаў, вырашаць будзе «тэлевізар», гэта значыць нацыянальныя каналы. Нагадаю, што выключна ўсеўкраінскі рэферэндумам вырашаюцца пытанні аб змене тэрыторыі Украіны. І фармуляваць пытанне на ўсеўкраінскі рэферэндум будзе таксама не «наш народ», а большасць новага складу парламента, якім бы ён ні быў, ці сам Зяленскі», – працягвае ў інтэрв’ю Belsat.eu тэму праваабаронца Міхаіл Лебедзь.

«Гэта цяпер выглядае як план часткі каманды Зяленскага – менавіта «прапіхванне» капітуляцыі пад выглядам міру. Бярэш рэферэндум з пытаннем накшталт «ці мусім мы дзеля міру пайсці на пэўныя кампрамісы?» І рэалізуеш праграму-максімум Масквы: аўтаномныя рэспублікі з уласнай «народнай міліцыяй» у складзе Украіны», – такі непрывабны для дзяржаўнасці Украіны выгляд апісвае ў інтэрвʼю Belsat.eu Віктар Трэгубаў, шэф-рэдактар ​​онлайн-выдання «Пётр і Мазепа», лідар партыі «Демократична Сокира».

Акцыя пад Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны, Кіеў, 2019/05/23. Фота – Міхайла Лебедзь

Зяленскі не бачыць розніцы паміж апытаннем і рэферэндумам?

У момант публікацыі артыкула актывісты выйшлі з будынку Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе сустрэліся з Зяленскім і прадстаўніком АП. Пра гэта на сваёй старонцы Facebook распавёў Міхаіл Лебедзь. Ён жа запісаў невялікае інтэрв’ю з Наталляй Варанковай з грамадскай арганізацыі «Валанцёрская Сотня»:

«Размова была няпростай, мы прыйшлі з нашым непрыманнем словаў рэферэндум. Мы хацелі пачуць, што ён (Уладзімір Зяленскі – Заўв. Belsat.eu) разумее пад словам рэферэндум. Мы спадзяемся, што ён разумее, што слова рэферэндум пасля падзеяў 2014 года – як чырвоная ануча для грамадства. У адказ нам сказалі, што пад рэферэндумам яны разумеюць апытанне людзей, вывучэнне меркавання людзей. Сказалі, што «не будуць прымаць сурʼёзныя рашэнні з увагі на лайкі ў Фэйсбуку». З размовы стала ясна, што прэзідэнт Зяленскі не бачыць розніцы паміж рэферэндумам, які мае пад сабой у якасці выніку прыняцце рашэння, і апытаннем, які не больш, чым збор інфармацыі».

ВІДЕО. Активісти розповідають про розмову з Зеленським. Як виявилося, новий Президент не розуміє різниці між опитуванням і референдумом. Тобто не розуміє, що результати всеукраїнського референдуму мають силу закону (є навіть рішення КСУ № 6-рп/2008 від 16.04.2008 на цю тему).Моя думка: Зеленський може й не розуміє. Але ті, хто йому і Богдану підказують, все розуміють прекрасно.

Opublikowany przez Михайло Лебідь Czwartek, 23 maja 2019

Магчыма, нехта ўводзіць прэзідэнта ў зман, падсумавалі актывісты.

Читайте и смотрите также:

Юлія ГаркушаГалко/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў