ВУП расце, а ўзровень жыцця беларусаў – не


У першым квартале 2017 года ВУП Беларусі вырас на 0,3 %. Ці адчулі на сабе рост эканомікі жыхары сталіцы? З гэтым пытаннем нашыя карэспандэнты выйшлі на вуліцы Менску.

«За кошт чаго вырас ВУП? У нас прадукцыя амаль не ідзе на экспарт. Склады заваленыя», – кажа жыхар сталіцы.

«З працы мяне звольнілі, бо я пенсіянерка, а пенсія маленькая. Я не адчула на сабе гэты рост», – распавядае жанчына.

«Мне падаецца, што ў гэтым годзе эканоміка вырасла праз падзенне долара пасля перамогі Трампа», – разважае мянчук.

У 2015 годзе беларускі ВУП упаў на 3,9 % пасля росту на 1,6 % у 2014 годзе.

Так выглядае беларускі ВУП на фоне гэтага ж паказніка ў нашых суседзяў, ЗША і Канады.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў