Вось, што адбываецца ў легендарным менскім кафетэрыі пасля закрыцця




Кароткае музычнае відэа, знятае працаўнікамі ўніверсаму «Цэнтральны», было апублікавана ў сацыяльнай сетцы «Tik Tok».

У сацыяльнай сетцы «Tik tok» з’явілася відэа «Калі Цэнтральны зачыняецца)» карыстальніцы @shymanskaya_97. У ім дзве прадавачкі танчаць у кафетэрыі ўніверсама «Цэнтральны» пад песню «Beggin»групы «Madcon».

На кадрах бачна, што на першым паверсе ўніверсаму гасне святло, а па калідоры ідзе ахоўнік.

Кафетэрый «Цэнтральнага» – адно з самых вядомых гастранамічных месцаў Менску. «Свабодны тэатр» паставіў пра яго спектакль і зняў дакументальны фільм.

ДД

Стужка навінаў