Культавы «Цэнтральны» прадаюць за $ 10 млн


Кампанія «НП-Сервіс» выставіла на продаж універсам «Цэнтральны», які месціцца ў цэнтры Менску.

Уладальнік крамы хоча прадаць яе за $ 9 833 800 (без ПДВ).

Крыніца: np-service.by

«НП-Сервіс» належыць Івану Беразоўскаму. Паводле ej.by, ён займае 39-ю пазіцыю ў ТОП-200 самых уплывовых бізнесменаў Беларусі.

У студзені 2018 года Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да «НП-Сервіс». Кіраўніцтва кампаніі падазраюць ва ўхіленні ад аплаты падаткаў на суму не менш за $ 1 млн.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў