Вольга Хіжынкова сёння выйшла на волю. Яна правяла за кратамі 42 дні


«Міс Беларусь-2008», былая прэс-сакратарка берасцейскага футбольнага клубу «Дынама» выйшла на волю пасля 42 содняў арышту.

Хіжынкову затрымалі 8 лістапада. Каб ацаніць гэтыя 42 содні, можна ўзгадаць, што адбылося гэта яшчэ да гібелі Рамана Бандарэнкі.

Вольгу Хіжынкову трымалі ў жахлівых умовах. Праваабаронцы выступілі з заклікам даследаваць катаванні ў дачыненні да яе.

За содні да вызвалення Вольгу перавялі з Акрэсціна ў Жодзіна. І выпусцілі яе на тры гадзіны раней, чым чакалі. Усё гэта, відавочна, з адной мэтай – каб яе не сустрэлі ахвочыя беларусы.

Хіжынкова скарыла сваёй сілай і душэўнай прыгажосцю не толькі беларусаў. Акцыі падтрымання праходзілі і ў замежжы. Кортні Лаў, удава Курта Кабейна, таксама далучылася да іх.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў