ВНУ карэктуюць расклад заняткаў і пераводзяць лекцыі на дыстанцыйны рэжым


Універсітэты ў Менску распачалі карэктаванне раскладу і пераводзяць лекцыі ў дыстанцыйны рэжым. З мэтай прафілактыкі распаўсюду каронавірусу некаторыя ВНУ адмаўляюцца ад лекцыяў, піша БелТА.

Першай на дыстанцыйныя лекцыі перайшла Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Дыстанцыйна праводзяцца і некаторыя іншыя заняткі.

«Мы прыкладаем усе намаганні, каб гэта ніяк не адлюстравалася на якасці навучання. Да выкладчыкаў прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні з нагоды кантролю. Студэнты даюць справаздачу па адпрацаванні кожнага элементу курсу», – распавёў першы прарэктар Валер Барадзеня.

Акрамя таго, у гэтай ВНУ адмянілі масавыя мерапрыемствы, у тым ліку і некаторыя канферэнцыі.

У БДУ на ўсіх факультэтах пераносяць лекцыі. Пры гэтым у ВНУ не разглядаецца ўвядзенне дыстанцыйнага навучання.

У шэрагу ВНУ абмежавалі наведванне студэнцкіх інтэрнатаў.

Пры гэтым Мінадукацыі не мае пакуль намеру ўводзіць каранцін.

Hавiны
Дзякуючы пропуску школы зрабіцца выдатнікам? Маем рэцэпт!
2020.03.19 20:23

Раней паведамлялася, што частка студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту з 20 сакавіка распачынае забастоўку з патрабаваннем да кіраўніцтва навучальнай установы ўвесці каранцін праз пандэмію COVID-2019.

З панядзелка 23 сакавіка моладзевыя актывісты таксама маюць намер абвясціць усеагульную забастоўку. Такія меры яны тлумачаць нежаданнем «падвяргаць рызыцы сябе і сваіх блізкіх праз нягнуткасць адміністрацыяў ВНУ».

Большасць еўрапейскіх універсітэтаў ужо перайшлі на дыстанцыйнае навучанне праз распаўсюд каронавірусу. На сённяшні дзень у Беларусі, у адрозненне ад суседніх краінаў, улады каранцін не ўводзілі. Навучальныя ўстановы працягваюць працаваць у штатным рэжыме.

Паводле апошніх звестак Мінздароўя, у Беларусі выяўлена 69 выпадкаў інфікавання на каронавірус.

Hавiны
Студэнты МДЛУ абвясцілі забастоўку: яны патрабуюць каранціну
2020.03.19 07:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў