Вітаем на зямлі вольнай прэсы – медыі Фінляндыі кпяць з Трампа і Пуціна


Найбуйнейшая газета Фінляндыі «Helsingin Sanomat» падрыхтавала серыю білбордаў да прыезду прэзідэнтаў ЗША і Расеі. На блізу 300 шчытах, размешчаных уздоўж трасы ад лётнішча да месца сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, вядзецца пра свабоду медыяў.

«Спадар прэзідэнт, вітаем на зямлі вольнай прэсы», – напісана на адным з білбордаў.

Галоўны рэдактар выдання Каюс Ніемі размясціў здымкі некаторых з іх у сваім Twitter’ы.

«Вітаючы прэзідэнтаў на саміце ў Хельсінкі, мы хочам нагадаць ім пра важнасць свабоднай прэсы», – напісаў Каюс Ніемі.

Надпісы на шытах зробленыя па-расейску і ангельску ды ўтрымліваюць загалоўкі крытычных артыкулаў 2000-2018 гадоў. Мэтай такой акцыі Каюс Ніемі назваў дэмастрацыю падтрымання журналістаў Расеі і ЗША, якія працуюць у складаных умовах.

Чытайце па тэме:

Спатканне Дональда Трампа і Уладзімра Пуціна мае адбыцца ў Хельсінкі сёння, 16 ліпеня.

ЛБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары