Віктару і Эдуарду Бабарыкам абралі меру стрымання


Патэнцыйнаму кандыдату на прэзідэнта Беларусі Віктару Бабарыку ды ягонаму сыну і кіраўніку штабу Эдуарду абралі меру стрымання.

«Віктару і Эдуарду выстаўленае абвінавачванне і абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», – паведамляе афіцыйны Twitter-акаўнт Віктара Бабарыкі.

Адзначаецца, што пастанова аб абранні меры стрымання будзе абскарджаная.

Пра тое, што Віктару Бабарыку выставілі абвінавачанне, стала вядома 20 чэрвеня, але «ў рамках падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў справы» адвакаты не называюць канкрэтны артыкул.

Hавiны
Бабарыку афіцыйна выставілі абвінавачанне
2020.06.20 22:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў