Балівар страціць пяць, а не тры нулі, як планавалася раней. Прэзідэнт Нікаляс Мадура заявіў аб імкненні ісці ў нагу з інфляцыяй, якая, паводле прагнозаў, дасягне сёлета 1 мільёна адсоткаў.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура абвесціў пра рашучыя захады дзеля ратавання айчыннае эканомікі. 20 жніўня ў краіне правядуць дэнамінацыю. Мясцовая валюта – балівар – страціць пяць нулёў і будзе называцца «Суверэнны балівар». Курс афіцыйнай валюты прывяжуць да кошту мясцовай крыптавалюты – «Petro», якая ў сваю чаргу залежыць ад цаны на барэль нафты.
На пачатку тыдня Міжнародны Валютны Фонд канстатаваў, што інфляцыя ў краіне да канца году можа дасягнуць аднаго мільёну адсоткаў, эканамічны спад будзе працягвацца ўжо трэці год запар і можа скласці сёлета нават 18 %. Найбуйнейшыя рэйтынгавыя агенцыі знізілі рэйтынг Венесуэлы да дэфолтнага ўзроўню.
ДД