Ватыкан пазбавіў сану 88-гадовага арцыбіскупа Вашынгтона за дамаганні да падлеткаў


Тэадор Маккерык. Фота - REUTERS/Alessandro

Папа Рымскі пастанавіў, што гэта канчатковае рашэнне.

Паводле «Reuters», Тэадор Маккерык стаў самым высокапастаўленым каталіцкім святаром сучаснасці, якога пазбавілі сану.

Яшчэ ўлетку 2018-га праз абвінавачванні ў сексуальных дамаганнях Маккерык пакінуў калегію кардыналаў. Папа Францішак загадаў яму маліцца і «жыць у адзіноце».

Маккерыка прызналі вінаватым у выкарыстанні споведзі для дамаганняў і ў парушэнні запаведзі «не чужалож» з падлеткамі і дарослымі мужчынамі.

У 2018 годзе арцыбіскуп Карла Марыя Вігана абвінаваціў Францішка ў тым, што ён пакрываў Маккерыка.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары