Міністэрства замежных справаў Беларусі паведамляе пра візіт намесніка міністра Алега Краўчанкі ў Вашынгтон. З амерыканскага боку ў дыялогу прынялі ўдзел памочнік Дзяржаўнага сакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносінаў Роберт Дэстра, прадстаўнікі Дзярждэпартаменту і ўрадавых установаў.
Галоўным момантам візіту намесніка міністра замежных справаў Алега Краўчанкі ў Вашынгтон стаў чарговы раўнд беларуска-амерыканскага дыялогу па правах чалавека.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-амерыканскай супрацы і рэгіянальную сітуацыю, ўзаемадзеянне ў галіне гандлю і інвестыцыяў.
Акрамя іншага Алег Краўчанка правядзе перамовы з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам.
Цягам бягучага году ЗША і Беларусь распачалі дыялог. У Менск адбыліся візіты восокіх прадстаўнікоў з ЗША. Акрамя іншага Амерыка прыпыніла санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Узгадняецца аднаўленне прысутнасці амбасадараў.
СК belsat.eu