ЗША і Беларусь абмяркоўваюць аднаўленне дыпламатаў


Дырэктар офіса па справах Усходняй Еўропы Дзярждэпартаменту ЗША Брэд Фрэдэн правёў у Менску перамовы з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Алегам Краўчанкам, падчас якіх бакі абмеркавалі захады па аднаўленні дыпламатаў. Пра гэта паведамляе амбасада ЗША ў Менску ў сваім Twitter.

«Спадар Фрэдэн сустрэўся з намеснікам Міністра замежных справаў Алегам Краўчанкам, каб абмеркаваць далейшыя крокі для абмену амбасадарамі паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю», – сказана ў Twitter амбасады ЗША ў Менску.

Такім чынам упершыню за 11 гадоў у Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША.

Hавiны
У Беларусі з’явіцца амбасадар ЗША
2019.03.04 16:22

Пра гэта яшчэ 17 верасня заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэйвід Гэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Зрэшты, менавіта з ініцыятывы Лукашэнкі ў 2008 годзе было ўведзена абмежаванне на колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску.

Hавiны
Кавалеўскі: ЗША хочуць пачуць ад Лукашэнкі, што ім дазволяць рабіць у Беларусі
2019.09.17 06:45

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў