Перад Дзядамі жыхарка Гомлю наведала могілкі і жахнулася.
На відэа, зробленым Валянцінай Цупікавай, паказаныя могілкі ў вёсцы Даўгалессе Гомельскага раёну. Пра пабачанае жанчына паведаміла Belsat.eu.
Наўпрост на месцы захараненняў вядзецца нарыхтоўка лесу.
«Людзі ўжо дайшлі да такога, што ўжо крыжы паваленыя, магілы ўсе парушаныя, агароджы разабраныя. А рыхтуюць драўніну, бо тут такі чысты лес, не пашкоджаны караедам. Нічога святога! Дзе сельскі савет, дзе што?» – каментуе жанчына.
Валянціна Цупікава рэзюмуе: «Што хочуць, тое і робяць».
У каментарах пад відэазапісам людзі выказваюць сваё абурэнне.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu