Валейбалістка: За пяць месяцаў у Берасці не атрымала ніводнага заробку


Як у Беларусі выжываюць спартоўцы, калі гэта не футбалісты і не хакеісты?

Валейбалістка Алена Макоўская распавяла, якія заробкі ў валейбольным першынстве Беларусі сярод жанчын.

«Сярэдняга заробку ў лізе не ведаю, але гулец майго амплуа (нападаючы першым тэмпам), дасягненняў і досведу можа атрымліваць ад 7 да 10 млн рублёў. Такія грошы цалкам здольны плаціць клуб, які падпісаў спонсарскую дамову. За апошнія гады заробак істотна скараціўся. Раней ён у сярэднім быў роўны тысячы долараў, быў прапісана ў кантрактах у беларускіх рублях і пасля скачка курсу заставаўся нязменным», – распавяла Алена Макоўская, якая цяпер выступае за сталічны БДПУ ў дывізіёне «Б» чэмпіянату краіны, але раней гуляла ў вышэйшым дывізіёне.

Спартоўку здзіўляе пазіцыя беларускага футбаліста, які ў калісьці ў інтэрвю распавёў, што яму цяжка з заробкам у $ 5 тыс.

Алена Макоўская ўзгадвае, як некалькі гадоў таму выступала за каманду з Берасця. Заробленых грошай не атрымала дагэтуль.

«За пяць месяцаў у Берасці не атрымала ніводнага заробку», – кажа спартоўка.

Яна адзначае, што ў такіх умовах выступае дзеля ўласнага задавальнення, а забяспечвае яе муж.

НМ, belsat.eu, паводле Tribuna

Стужка навінаў