25 сакавіка, да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамі!» і «Годна» прэзентавалі кліп і песню «25 Сакавіка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева.
Зміцер Вайцюшкевіч распавёў, што не ведаў песні песні пра 25 сакавіка, дзе б гучалі менавіта гэтыя словы – 25 сакавіка, паведамляе «Будзьма».
«Таму я звязаўся з Уладзімірам Някляевым і папрасіў яго напісаць верш. Так нарадзілася песня», – сказаў ён.
Кліп на гэтую песню быў зняты творчым аб’яднаннем «Інакш».
МГ belsat.eu