Вайсковец, які загінуў у Старых Дарогах, быў шваграм памерлага летась жаўнера


Дзмітрый і Марыя Грыцкевічы. Фота: nn.by

Сяржант-кантрактнік Дзмітрый Грыцкевіч, які ў Старых Дарогах атрымаў цяжкую траўму, быў сваяком іншага памерлага вайскоўца. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Сяржант атрымаў цяжкую траўму падчас спробы заскочыць у кабіну гусенічнага цягача, які рухаўся. Інцыдэнт адбыўся 10 студзеня. Вайскоўца даставілі ў шпіталь, але выратаваць яго медыкі не змаглі. У яго засталася 20-гадовая жонка Марыя ды двое малых дзяцей.

Сяржант-кантрактнік, што служыў у Старадарожскай частцы, памёр пасля атрымання цяжкай траўмы

Брат Марыі – Аляксандр Рыштоўскі, які памёр летась ад анкалогіі, праслужыўшы ў войску 11 месяцаў. Сваякі вінавацілі прызыўную камісію ў тым, што хлопца забралі ў войска нягледзячы на кепскія аналізы.

А два гады таму родны брат Дзмітрыя Грыцкевіча страціў аднагадовага сына. Паводле чальцоў сям’і, вінаватыя ў гэтым былі дактары.

Следчы камітэт не хоча ладзіць правярання з нагоды смерці ад раку 26-гадовага жаўнера

«Як мы будзем без яго жыць, я не ведаю», – заявіла Марыя Грыцкевіч.

Дапамагчы ёй можна пераводам на карту Беларусбанка: 6711 7700 1395 7746, тэрмін дзеяння 12/20.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары