У міжнародны аэрапорт Барыспаль даставілі целы 11-ці грамадзянаў Украіны, якія загінулі ў авіякатастрофе ў Іране. Цырымонію ўшанавання можна глядзець онлайн.
Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце. Улады Ірану цалкам прызналі адказнасць за збіццё пасажырскага самалёту.
АА belsat.eu